Масленічныя прыгоды ў Дукорскім маёнтку

PROJECT OVERVIEW

Новая тэатралізаваная забаўляльна-пазнавальная праграма, якая дазволіць з галавой пагрузіцца ў асяроддзе старога панскага маёнтка на масленічныя святы!

У праграме свята для школьнікаў:

1. Урачыстая сустрэча гасцей

Касцюміраваная тэатралізаваная урачыстая сустрэча з анімацыяй і жывой музыкай, якая з першых крокаў зачароўвае гасцей атмасферай шляхецкай сядзібы 17-18 стагоддзяў;

2. Гуканне вясны

Вывучэнне спосабаў і прынцыпаў падачы сігналаў з дапамогай паляўнічых рогаў, сігнальных ражкоў і сапраўднай сурмы. Гудзяць і дуюць усе! ;

3. Паказ новага спектакля Дукорскай батлейкі

Новы тэматычны спектакль унікальнага традыцыйнага лялячнага тэатра —  Дукорскай батлейкі;

4. Наведванне перакуленага дома

Вядома-ж, мы не можам пакінуць нашых сяброў без знакамітага, адзінага ў Беларусі перакуленага дома;

5. Масленічныя гульні і забавы

Старадаўнія вясёлыя масленічныя гульні і забавы з прызамі для пераможцаў;

6. Майстар-клас па старадаўніх танцах

Вывучэнне традыцыйных сярэднявечных танцаў у суправаджэнні аўтэнтычных музычных інструментаў;

7. Спальванне пудзіла

І, канешне, танец-карагод вакол вогнішча пад жывую старадаўнюю музыку;

8. Масленічны пачастунак з аладкамі

9. Майстар-класы ад нашых майстроў

Наведванне нашых майстэрняў: ганчарная, кузня, майстэня ткацтва і вырабу свечак.

Катанне на санях/брычцы *, наведванне 400-гадовага дуба-велікана, музею, заасаду, стайні — у вольны час (пасля заканчэння афіцыйнай часткі праграмы).

З кожнай групай працуе касцюміраваны экскурсавод і артысты-аніматары.

Працягласць праграмы з пачастункам — 3 гадзіны.

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах:

(17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 Лідзія.

uni2@intercomtour.org