Будслаў-Лучай-Паставы-Камаі

PROJECT OVERVIEW

Будслаў прыцягвае многіх вернікаў, хтосьці быў там пешшу, хтосьці прыязжаў да маці Божай Будслаўскай на аўто. У 2018 годзе Будслаўскі фэст ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У мястэчку Лучай знаходзіцца Касцёл Св.Тадэуша. Будаўніцтва касцёла спансіравала сям’я Агінскіх. Цяпер гэта апошні іезуіцкі касцёл на Беларусі і адзін з найпрыгажэшых. Так, так, вам трэба яго пабачыць!

У Паставах запрашаюць пабачыць касцёл Святога Антонія Падуанскага. Да яго звяртаюцца пры пошуку страчаных рэчаў, Св. Антоній дапамагае знайсці людзям не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае: каханне, надзею, сумленне, Бога.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях. Адзіны храм на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які не зачыняўся на працягу 400 год свайго існавання.

Кошт вандроўкі — 45 рублёў/ 43 рублі.

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp;
+375 29 765-25-45;
+375 17 222-33-21;
+375 17 222-38-78 (Дзіна).